Жыхарка Гародні Таццяна Саўко выйшла на волю



Суд над жанчынай не адбыўся.

Тацяна Саўко выйшла з ізалятара на вул. Гая 16 студзеня праз 72 гадзіны затрымання. Тэлефон і сімку гарадзенцы не вярнулі, паведаміла ў Instagram яе дачка Карына Маліноўская. Таццяну затрымалі ў межах арт. 19.11 КаАП «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць». Праваабарончая арганізацыя паведаміла, што судовае паседжанне па справе Таццяны не адбылося.

Таццяна Саўко – маці Карыны Маліноўскай, якую затрымлівалі ў жніўні 2020 года. Па словах Карыны, яна была цяжарная, але пасля РАУС патрапіла ў лякарню і страціла дзіця. Пасля гэтага гарадзенка з’ехала ў Польшчу.
Сілавікі прыйшлі да Таццяны ў 6.00 13 студзеня з пастановай на затрыманне і ператрус, паведаміла яе дачка Карына. Ёй далі час хутка сабрацца, рэчаў з сабой узяць не дазволілі. Таццяну даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць». Пазней яе змясцілі ў ізалятар на вуліцы Гая. Сілавікі вывучалі акаўнт гарадзенкі ў Telegram. На лецішчы сям’і правялі ператрус ці агляд.
Увечары 14 студзеня адвакату і другой дачцэ Таццяны ўдалося перадаць ёй перадачу з цёплымі рэчамі, кавай, цукеркамі і сродкамі гігіены. У Таццяны спачатку была адна суседка па камеры, якую затрымалі па тым жа артыкуле. Яны размаўлялі, рабілі адзін аднаму масаж. Пазней да іх змясцілі «алкашку», як напісала Карына. Таццяну мусілі адпусціць у 7.00 16 студзеня, бо доказаў яе віны па адміністрацыйным артыкуле не было. Гарадзенка захавала добры настрой, паведаміла яе дачка.

[manual_related_posts]