Жыхарка Пружан: Радуе, што іншы народ стаў



Сённяшняя перадвыбарчая сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад усіх мінулых. Па-першае, людзям надакучыла бесперспектыўнае, жабрацкае жыццё, «дастала» бязмежжа чыноўнікаў і карупцыя. Сваімі чэргамі ў пікетах беларусы паказалі ўладзе, што час яе сыходу моцна наспеў. Але многія вагаюцца: ісці на выбары ці не, каб галасы іх не скралі.

Кажа жыхарка Пружан:

– Іншы народ стаў, гэта радуе, гэта шчасце. Але ўсё адно страшна, што, не дай Бог, будзе кроў.

– Трэба ісці галасаваць, нельга сядзець на канапе. Трэба, каб кожны голас быў улічаны, а інакш – лядоўня апусцела, а пасля – сямнаццаты год, рэвалюцыя, камяні- булыжнікі. Нам гэта прапаноўвае ўлада, якая існуе, з экранаў тэлевізараў у асобе Аляксандра Лукашэнкі.

– Гарантый, што можна будзе праверыць, як падлічаць галасы, – няма.

Паводле аднаго з удзельнікаў размовы, патрэбна прыслухацца да Ціханоўскай і не ісці датэрмінова галасаваць. Гэта ўжо грамадзянскі ўчынак. І самае галоўнае – адкінуць страх, каб пачаць людзьмі звацца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]