Жыхарку Маларыты, якая даслала антываенны ліст на сайт Лукашэнкі, будуць судзіць



15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч, паведамляюць праваабаронцы. Суд пройдзе ў адкрытым рэжыме.

На пачатку сакавіка Рамановіч даслала антываенны ліст на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Яна выказвала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

4 красавіка жанчыну затрымалі, потым пасадзілі ў берасцейскае СІЗА. Рамановіч вінавацяць у абразе Лукашэнкі, якая нібыта была ў яе лісце, дасланым у Следчы камітэт.

[manual_related_posts]