Жыхароў Баранавіч запрасілі на Марш раззлаваных беларусаў
Год таму
Жыхароў Баранавіч запрасілі на Марш раззлаваных беларусаў. Мноства ўлётак з пагрозлівай выявай сціснутага кулака або пустога рондаля, ці раззлаваных рабочых і адрасам месца збору з’явілася па ўсім горадзе, кажа сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Швед:
— Пабачыў, што на слупах і аўтобусных прыпынках наклеены ўлёткі з заклікамі ісці на Кастрычніцкую плошчу 17 лютага, каб выказаць сваё негатыўнае стаўленне да Дэкрэта № 3. Працы няма,жывеш надгаладзь, а табе яшчэ прапануюць карміць дзяржаву, якая выцягвае са сваіх людзей, са свайго народу апошняе.
Марш раззлаваных беларусаў пройдзе ў Менску 17 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Збор у 18 гадзін. Марш скіраваны супраць Дэкрэта №3.
Беларускае Радыё Рацыя