Жыхары аграгарадка Першамайскае: На гэтай дарозе толькі ногі ламаць



Жыхары аграгарадка Першамайскае незадаволены рамонтам іх дарог. Але іх незадаволенасць нікога з кіраўніцтва не цікавіць. Такі “рамонт” дарог як у Першамайскім – выкідванне грошай на вецер, скардзяцца людзі:

– Прывезлі такога шчэбня, што ногі пакруціш. Зараз старшыня сельсавета кавалкамі «замазвае». Гравій завезці трэба, закатаць і забыць.

– Можна колы прабіць, глядзіце якія камяні. Гэта ж бяда – а не дарога.

– Хіба не відаць, што дарога кепская. Канешне, трэба рабіць, таму калі восень, або вясна, то тут ідзеш і можна ногі зламіць.

У Бярозаўскім раёне не толькі ў Першамайскім жыхары не задаволеныя дарогамі. У той жа час з кіроўцаў бяруць вялікія дарожныя зборы пры тэхаглядзе аўтамабіляў. На што ідуць грошы, абураюцца жыхары раёна?

Беларускае Радыё Рацыя