Жыхары Баранавіч выступілі супраць савецкіх назваў паркаў



Жыхары Баранавіч ўжо каторы раз звяртаюць увагу мясцовых уладаў на тое, што два гарадскія паркі не адпавядаюць сваім прызначэнням – месцам культуры і адпачынку.

Gryk_Rygor

Гэтым разам 125 грамадзян просяць замяніць і састарэлыя назвы імя 60-годдзя СССР і 30-годдзя ВЛКСМ на парк Герояў Беларусі і парк Першага Прэзідэнта Беларусі, кажа ініцыятар збору подпісаў, Рыгор Грык:

 – Няма ні святла, няма ні прыбіральні, няма лавачак. Абсалютна нічога не робіцца па арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Як гэта магчыма? Шмат гадоў не набываліся новыя атракцыёны. У парках няма нічога для культурнага адпачынку нашых грамадзянаў і маленькіх дзяцей. 

Гараджане спадзяюцца, што на гэты раз улады падтрымаюць ініцыятыву, а месцы адпачынку набудуць цывілізаваны выгляд.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя