Жыхары Бярозы: Кепска, канешне, але што зробіш?



У жніўні месяцы ў Беларусі чарговы раз падняліся цэны на паліва і цыгарэты. На паліва ў гэтым годзе – ужо восьмы раз, кожны раз на 1-2 капейкі, на цыгарэты – ад 2 да 5 капеек таксама восьмы раз. Перадапошнія падаражэнні цыгарэт адбыліся 1 ліпеня.

Вялікага абурэння ў людзей на вуліцах Бярозы няма, хаця няма і адабрэння, асабліва на паліва, кажуць жыхары Бярозы:

– Кепска, канешне, але што зробіш. Мы ж ніхто. Мы – простыя людзі.

– На паліва не трэба, каб даражэла. Цыгарэты няхай даражэюць, водка няхай даражэе.

– Мы не карыстаемся машынай. У нас яе няма. Мы не палім. Канешне, кепска, што падаражэла.

Дзяржаўныя мас-медыя заспакойваюць грамадства тым, што на Захадзе цэны на паліва і цыгарэты значна вышэй. Пры тым нічога не кажуць пра розніцу ў заробках на Захадзе і ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by