Жыхары Бярозы супраць забароны на купанне



185 подпісаў паступіла бярозаўскім раённым уладам ад жыхароў раёна, якія адпачываюць на мелавым кар’еры „Кабакі”.

Людзі патрабуюць не штрафаваць за купанне, а зрабіць кар’ер „Кабакі” месцам адпачынку. У вадаёме чыстая вада, запэўнівае адзін са зборшчыкаў подпісаў Анатоль Сахаруша:

– Ніхто не ведае, з чым звязана гэтая забарона. Санстанцыя адказвае: „Мы да гэтага не маем ніякага дачынення, высвятляйце гэта ўсё ў райвыканкаме. Хай прыедуць і дакладна скажуць, што за прычна, чаму там кожны дзень міліцыя”. Ужо дайшло да таго, што аўтазак прыязджаў, штрафавалі многіх дзяцей, якіх лавілі па полі.

Паводле Сахарушы, да забароны мае дачыненне кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства „Бярозаўскае”, менавіта ў яго на балансе і знаходзіцца кар’ер „Кабакі”. Ідэолаг прадпрыемства Ірына Краўчук некалькі разоў на дзень разам з мужам прыязджае на службовай машыне і ўзнаўляе надпіс на шыльдзе: купацца забаронена. Гэты надпіс упарта хтосьці зафарбоўвае.

Беларускае Радыё Рацыя