Жыхары Гомеля: Беззаконне ўладаў хутка скончыцца



“Беззаконне ўладаў хутка скончыцца”, – перакананыя жыхары Гомеля. Гомельцы прыходзяць у суды падтрымаць удзельнікаў пікетаў альтэрнатыўных кандыдатаў. Жыхароў абласнога цэнтра абураюць судовыя выракі ў дачыненні да грамадзян, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

– Гэтае беззаконне ўладаў хутка скончыцца. Не ведаю, ці адбудзецца гэта 10 чысла, калі не 10-га, то неўзабаве. Тыя, каму згодна пасадзе належыць права ахоўваць, права абараняць і права судзіць, яны абараняюць не права, яны абараняюць несправядлівасць.

– Гэта работа рэпрэсіўнай сістэмы – задушыць іншадумства, каб людзі баяліся.

10 ліпеня Гомельскі абласны суд пакінуў без змяненняў рашэнне суда Цэнтральнага раёну пакараць гамяльчанку. Жыхарка абласнога цэнтра ўдзельнічала ў акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info

 

[manual_related_posts]