Жыхары Менска выступаюць супраць зносу Асмалоўкі



Жыхары Менска выступаюць супраць планаў гарадскіх улад знесці раён Асмалоўка. Два кварталы ўнікальнай пасляваеннай забудовы знаходзяцца ў самым цэнтры беларускай сталіцы, і на думку прыхільнікаў іх захавання, маюць гісторыка культурную каштоўнасць.

Жыхары Менска павінны аб’яднацца супраць планаў знішчэння ўнікальнага раёну горада, кажа сустаршыня Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

– Трэба арганізоўвацца, дамаўляцца пра сустрэчу з мясцовымі ўладамі, выказваць свае патрабаванні, прыходзіць на грамадскія слуханні для таго, каб агучваць гэтую тэму. І змагацца за Асмалоўку, бо без людзей, без пратэсту мы гэтую праблему не вырашым. Улады могуць зрабіць так, як яны робяць заўжды.

У падтрымку захавання раёну Асмалоўка ўжо выступілі вядомыя беларускія дзеячы культуры. У інтэрнэце распачалася кампанія па зборы подпісаў пад петыцыяй супраць зносу ўнікальнай забудовы.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by