Жыхары новых дамоў у Бярозе наракаюць на іх якасць



Жыхары новых шматкватэрных дамоў 17-а і 17-в у Бярозе па вуліцы Тышкевіча незадаволены якасцю дамоў і прыдамавых пляцовак. У дамах пражываюць у большасці шматдзетныя сем’і. Арэлі ля дома 17-в адны на ўвесь дом. У кватэрах холадна.

Пабудаваны дамы за кошт пражываючых, кажуць людзі:

– Зімой батарэі халодныя. З ЖКГ прыехалі, сказалі, каб пастукалі па іх малатком – тады яны павінны запрацаваць.  Палову зімы хадзілі стукалі малаточкамі па трубах.

– Адны арэлі на 300 дзяцей.

– Хлопцы выносяць з падвала па 20-30 вёдзер вады. Уявіце, якая гарачыня, ужо колькі часу няма дажджу, а нават не сохне. Псуюцца рэчы, прадукты. На першых паверхах – цвіль. Людзі зараз уключаюць кацёл каб прапаліць, каб знік пах сырасці. На вуліцы 30 градусаў, а яны ўключаюць кацёл.

Паводле адной з маці трох малых дзетак, у доме 17-а зімой у дзіцячым пакоі на вокнах – лёд,  на падваконніках – снег. Жыхары не маўчаць. Прайшло  два гады. Але людзям не спяшаюцца дапамагчы. Хаця дом стаіць на гарантыі ў прамыслова-механічнай калоны №3.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым сайце.