Жыхары Пінска: у нас людзі не вераць у надыходзячы „рэферэндум”



Афіцыйна паведамляецца, што ў краіне звыш 2 мільёнаў грамадзян узялі ўдзел у дыялогавых пляцоўках па пытяннях зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Пераважна гэта сустрэчы чыноўнікаў у працоўных калектывах, якія абяцаюць ладзіць да самога дня галасавання на так званым рэферэндуме. Такім чынам заяўляецца вялікая зацікаўленасць грамадзян.

“У рэальнасці тэма рэферэндума турбуе хіба толькі прадстаўнікоў рэжыма”, – гаворыць блогер з Пінску Мікалай Клімовіч:

– Пакуль не адчуў, каб адбывалася нейкая выбарчая кампанія. Усё ідзе неяк вельмі ціха. Адзінае, што магу сказаць – людзі не вераць. Навошта ісці галасаваць, калі даўно зразумелыя падзеі. Лічыцца, што рэферэндум вельмі нязначны.

Суразмоўца ўпэўнены, што насамрэч уладам і не патрэбная аніякая актыўнасць грамадзян, каб ні ў якай форме і блізка не паўтарыліся падзеі пасля прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]