Жыхары вёскі Пескі дамагліся крытага аўтобуснага прыпынку



Жыхары вёскі Пескі Лідскага раёна дабіліся ўстаноўкі ў сваім населенным пункце крытага аўтобуснага прыпынку. Доўгія годы адсутнасць такога была праблемаю для жыхароў вёскі.

Аўтобуса нярэдка выпадала чакаць пад дажджом і снегам. Асабліва нязручна было дзецям, якім даводзілася чакаць школьнага аўтобуса да суседняй вёскі ў непагадзь. Тлумачыць жыхар Песак і гаспадар сядзібы “Гасьціна” Віталь Карабач, які праз актыўную перапіску з чыноўнікамі дамогся ўстаноўкі крытага прыпынку.

– Звяртаўся я і да мясцовых уладаў, да дарожнікаў. Адразу была адмова: не, тут нельга паставіць, тут нормы нейкія ў іх. Але ўсё ж такі дабіў я іх пісьмамі, зваротамі. Ніякага не было эфекту, пакуль я не пачаў пісаць пісьмы на Менск, Гародню, а адтуль ужо пайшлі іхнія звароты па вертыкалі. І вось вырашылася пытанне, і ў нас цяпер ёсць прыпынак. Так што я не дарма жыву ў Песках.

У планах жыхароў вёскі з дапамогаю Віталя Карабача таксама дамагчыся абмежавання хуткасці руху транспарту, які праязжае праз вёску па трасе Ліда – Слонім, з цяперашніх 90 да небяспечных 60-ці кіламетраў у гадзіну.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара