Жыхары вёскі Ракаўцы зладзілі свята вёскі



Больш за трыццаць сваіх землякоў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Украіны, Швецыі ды Амерыкі сабралі жыхары вёскі Ракаўцы. Свята сваёй вёскі на Глыбоччыне ў год малой радзімы зладзілі ракаўчане самайстойна. Ім не трэба былі ніякія ўказанні зверху, падтрымка ўладаў, каб арганізаваць гэтае свята, дастаткова было жадання сустрэцца.

Камунікавалі цяперашнія жыхары са сваімі землякамі праз сацыяльныя сеткі:

Як кажа вядомая беларуская паэтка Галіна Мароз, якая цяпер жыве ў Філадэльфіі, для яе Беларусь – найлепшая краіна, а яе родная вёска Ракаўцы – найлепшы куточак на зямлі.

– Вёска была вельмі дружная, ніхто ніколі не сварыўся, не было ніякіх такіх сутычак, як звычайна бывае дзесь у вёсцы. Усе былі дружныя, моладзі столькі было, такая вясёлая вёска.

– Я нарадзілася ў гэтай вёсцы, прыязджаю да мамы кожны год. Пра свята я прачытала ў інтэрнэце, таму з’явілася такая думка, што трэба прыехаць і пабачыць маіх аднавяскоўцаў.

– Трэба жыць трохі весялей, менш клапаціцца пра свае бытавыя дробязі, пра матэрыяльнае, а больш пра духоўнае. Такія сустрэчы землякоў абавязкова трэба рабіць.

Раней у вёсцы Ракаўцы было больш за 200 чалавек, зараз жыве толькі 14.

Падчас свята таленавітыя ракаўчане чыталі вершы, спявалі песні, танчылі. Таксама вяскоўцы памаліліся разам з праваслаўным святаром з Глыбокага за душы памерлых і за здароўе жывых. Скончылася свята агульнай бяседай.

Беларускае Радыё Рацыя, Таццяна Смоткіна