Жыхары Жлобіна адмаўляюцца працаваць у школах, дзе былі сфальшаваныя выбары



Жыхары Жлобіна адмаўляюцца аказваць паслугі школам, дзе былі зафіксаваныя  фальсіфікацыі падчас выбараў. Валеры Ткачоў напісаў заяву на імя дырэктара школы №12 з просьбай скасаваць працоўную дамову, заключаную на нявызначаны тэрмін. Жыхар Жлобіна ў сваёй заяве падкрэслівае, што не можа працаваць з людзьмі, якія парушаюць выбарчае заканадаўства і нормы чалавечай маралі.

– У мяне выразная грамадзянская пазіцыя наконт выбараў. Таму што яўна былі парушэнні канкрэтна на гэтым участку – у школе №12. Тое, што я напісаў у заяве, гэта факт, устаноўлены назіральнікамі, якія імкнуліся прысутнічаць на ўчастку для галасавання. І якіх не дапусцілі ні да падліку галасоў, ні да назірання ў самым памяшканні для галасавання.

Такую ж заяву дырэктару школы №12 напісаў жыхар Жлобіна Юры Елісеенка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

[manual_related_posts]