Жыровіцкі манастыр адправіў дапамогу мігрантам
З Жыровіцкага манастыра выехала машына з гуманітарнай дапамогай мігрантам, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.

Дапамога была сабрана сярод праваслаўных вернікаў. Яе арганізатарамі сталі Жыровіцкі манастыр і Наваградская епархія.
Гуманітарная дапамога складаецца з прадуктаў харчавання, цёплага адзення, падушак, коўдраў, надзіманых матрацаў. 15 лістапада гуманітарка будзе дастаўлена ў раён, дзе найбольш знаходзіцца мігрантаў.


Беларускае Радыё Рацыя
