Жыць у Кіеўскай вобласці стала бяспечней



У Кіеўскай вобласці стала спакойней. Частка насельніцтва вяртаецца ў свае дамы, паколькі вымушаная была знаходзіцца ў сувязі з пагрозай расейскай акупацыі на заходзе краіны, – інфармацыяй падзялілася ўкраінка, каардынатар праекта „ХаризмаUA” пра ўкраінцаў, якія набліжаюць перамогу, Люсьена Шум:

Фота: decentralization.gov.ua

– Зараз знаходжуся ў Кіеўскай вобласці, непадалёк ад Кіева, прыблізна 20 кіламетраў. Я вярнулася літаральна на днях сюды, да гэтага я была вымушаная выехаць і знаходзіцца на захадзе Украіны з-за баявых дзеянняў, якія былі блізка ад майго сяла. Фактычна за 10 кіламетраў ад майго сяла вяліся баявыя дзеянні і была акупацыя.

Люсьена Шум дадала, што жыць у Кіеўскай вобласці цяпер стала бяспечней, чым гэта было месяц таму. Па гэтай прычыне ў рэгіён будуць паступова вяртацца людзі.

Беларускае Радыё Рацыя