Жыццё пасля каронавіруса
5 месяцаў таму
Медыкі канстатуюць, што ў якой бы форме не праходзіў штам “амікрон”, але свае наступствы ён пакідае. Яны характэрныя для ўсіх штамаў каронавіруса – гэта перадусім ўдар па нервовай і сардэчнай сістэмах.
Па словах лекаркі Надзеі Яхімчук, у некаторых пацыентаў посткавідны сіндром праяўляецца ажно праз год:
– Самі ўскладненні бываюць у часовым прамежку ад 1-го месяца да 12-ці. Можа праз паўгода прыйсці пацыент з ускладненнямі на сэрца, на суставы. Часта даводзіцца накіроўваць на дыягностыку, далечваць. І менавіта пацыенты звязваюць свае скаргі з посткавідным сіндромам.
Суразмоўца дадае, што наступствы перанесенага каронавіруса выяўляюцца і ў дзяцей. У іх пачынаюцца праблемы з ціскам і працай цэнтральнай нервовай сістэмы.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]