Жывыя бонсцікі на беразе канала Агінскага



Бонсцікі – папулярныя цацкі на ліпучцы, якія раздаюцца ў рамках рэкламнай гульні за пакупкі ў адной з гандлёвых сетак Беларусі. На сённяшні дзень яны самыя папулярныя не толькі сярод беларускіх дзяцей, але і дарослых.

Не дзіўна, што “з’явіліся” і жывыя бонсцікі, якія на прыгожым аўтобусе вандруюць па рэспубліцы. У сераду, 31 мая, бонсцікі прыехалі ў Слонім. Сотні дзяцей з бацькамі сустракалі іх на набярэжнай канала Агінскага. Цяжка нават прыгадаць, калі там было столькі маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія хацелі пабачыць бонсцікаў.

Госці-бонцікі ледзьве дабраліся да сцэны, бо было столькі многа дзяцей, якія жадалі з імі павітацца асабіста, пагладзіць іх і сфатаграфавацца. На сцэне адбываліся розныя конкурсы, знаёмства і танцы. Але на самым цікавым месцы сустрэчы пайшоў дождж. Праўда, ён усіх спалохаць не змог, бо пасля дажджу вясёлая сустрэча з бонцікамі ў Слоніме працягвалася.

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара