Зінаіда Міхнюк: Адзін чалавек ужо ўсіх “дастаў”



Сыход Лукашэнкі ці сам народ можа аб’яднаць апазіцыю ў Беларусі. Такога меркавання прытрымліваюцца прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці на Берасцейшчыне.

Гэта не абавязкова буйныя падзеі ў краіны, галоўнае — жаданне кансалідавацца, — адзначыла кіраўнік рэгіянальнага аддзялення  Незалежнага прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк:

– Мне здаецца ўжо спее грамадзянская супольнасць у Беларусі. Вось на такіх мерапрыемствах, якія яднаюць, якія датычаць мясцовых праблемаў, не заўважыш, як і на глабальным узроўні аб’яднаемся. Адзін чалавек у нас ужо ўсіх “дастаў”. Я думаю, што як яго не стане, вельмі аб’яднаемся. Моладзь выязджае, краіна ператвараецца ў краіну пенсіянераў. Роспач, роспач ды і ўсё, і трэба гэтую роспач варушыць.

Апытаныя сябры грамадскіх ініцыятываў ды партый звяртаюць увагу на тое, што неабходна шукаць невялікія актыўнасці, якія можна было б рабіць разам. Гэта адзін з дзейсных крокаў да аб’яднання апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце