Зінаіда Міхнюк: Усё зраблю, каб у працоўных вырасталі крылы
Кіраўнік Берасцейскага абласнога аддзялення прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк стала выконваючай абавязкі кіраўніка ўсёй арганізацыі. Яна лічыць, што з новымі абавязкамі справіцца пры яе вялікім вопыце працы ў прафсаюзе з дапамогай Генадзя Федыніча. Ён будзе побач у якасці саветніка-кансультанта.
Мэта новага кіраўніка – акрыліць людзей, кажа Зінаіда Міхнюк:
– Мы як працавалі, так і будзем працаваць. Я буду рабіць усё, каб у нашым прафсаюзе, у мужных, кваліфікаваных працоўных вырасталі крылы, каб яны маглі адукоўваць, расказваць іншым рабочым пра тое, якім патрэбен быць прафсаюз.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле Зінаіды Міхнюк, іх вопытныя юрысты будуць дапамагаць рабочым бараніць свае правы і законнасць. І калі ўлада не зразумее, што папраўлены дэкрэт №3 пра дармаедаў, зноў выкліча хвалю абурэння, то работы ў прафсаюза будзе хоць адбаўляй.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
