Злёт Дзедаў Марозаў і Снягурак у Глыбокім
Злёт Дзедаў Марозаў, Снягурак ды іншых казачных персанажаў у восьмы раз адбыўся на цэнтральнай плошчы Глыбокага. Яны былі прадстаўленыя ад усіх буйных прадпрыемстваў і ўстановаў раёна. Свята пачалося з шэсця і конкурсу сярод гэтых казачных персанажаў. Потым ладзіліся гульні, спевы і конкурсы з удзелам жыхароў горада.
Як кажуць глыбачане, мінае цяжкі год, але новы трэба ўсё ж сустракаць у добрым настроі, таму наведванне такіх мерапрыемстваў спрыяе гэтаму.
– Задаволеныя святам. Спадабалася. Цікава.
– Усе добрыя і ўсе радуюць, што на Новы год у нас ёсць і Снягуркі, і Дзеды Марозы. Добры настрой.
– Тут многа Дзедаў Марозаў і Снягурак, многа казачных герояў.
РР: А які Дзед Мароз найбольш спадабаўся?
– Дзед Мароз з МЧС. З флікерамі, і на спіне напісана МЧС, Беларусь.
– У нас вялікая радасць: наша школа атрымала падарунак – школьны аўтобус. Вудзелаўская школа.
– Цудоўны настрой. На Новы год заўсёды нейкія чаканні. Таямнічасць.
Падчас мерапрыемства старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат павіншаваў жыхароў горада з надыходзячымі святамі і пажадаў аптымізму ў наступным годзе. А таксама дзвюм школам раёна ў якасці падарунка ўручыў ключы ад новых школьных аўтобусаў.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя