Змена графіку працы бальніц і паліклінік у лістападаўскія выходныя
У выходныя і святочныя дні лістапада ў працу арганізацый аховы здароўя ўнеслі змены, паведамляе агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Так, 7 лістапада бальніцы будуць функцыянаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада – рабочага. 9 і 16 лістапада – як па суботах, 10 лістапада – па графіку выходнага дня.
Амбулаторна-паліклінічныя, санітарна-эпідэміялагічныя, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэкі і іншыя 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада – як па суботах, 10 лістапада – па графіку выхаднога дня, 16 лістапада – рабочага.
Нагадаем, працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада пераносіцца на суботу 16 лістапада.
[manual_related_posts]