Змітру Лупачу – 30 базавых велічынь штрафу



Трыццаццю базавымі велічынямі штрафу пакараў суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. Журналіста судзілі за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” і інкрымінавалі парушэнне артыкулу 22.9 КаАП.

Адміністрацыйную справу супраць глыбоцкага журналіста распачаў старшы інспектар мясцовага РАУС Сяргей Цырбан за інтэрв’ю ў падтрымку вучэнняў “Захад-2017”.

Вынікі суда каментую Зміцер Лупач:

– Такіх вынікаў, у прынцыпе, і чакаў. Бо ў нас такая тэндэнцыя. Яшчэ ніводнага апраўдальнага выраку не было за ўсе гэтыя гады. Адзінае, што я думаў, магчыма, адправяць на дапрацоўку, але суддзя выйшаў на 2 хвіліны, якія цягнуліся хвілін 10. Напэўна, вырашылі, што трэба адразу заканчваць.

Глыбоцкі суд ужо другі раз цягам года вінаваціць незалежнага журналіста Змітра Лупача ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ з-за сюжэтаў, паказаных на тэлеканале “Белсат”. У траўні суддзя Людміла Вашчанка пакарала журналіста штрафам таксама памерам 30 базавых (690 рублёў).

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае