Зміцер Кучук: Акрамя жыхароў Менска ўплываць на чыноўнікаў сталіцы ніхто не зможа



Грамадска-палітычную кампанію „Змагайся за горад!” пачынае Беларуская партыя Зялёныя. Як распавёў яе кіраўнік Зміцер Кучук у Менску на абмеркаванне грамадскасці будзе вынесены генеральны план развіцця гораду. Але тэрміны яго абмеркавання абмежаваны – толькі месяц.

– Каб жыхары Менска маглі падрыхтавацца да гэтага абмеркавання, каб мы змаглі, як жыхары, даведацца пра балючыя кропкі нашыя. Недзе будзе забудоўвацца раён, ці здзяйсняцца вырубка, ці мяняцца дарогі, вядома, што да гэтага людзі павінны быць гатовыя. Мы будзем задзейнічаць, распавядаць, як гэта адбываецца грамадскае абмеркаванне, якія неабходныя дакументы. І трэба разумець, што акрамя жыхароў Менска ўплываць на чыноўнікаў ніхто не зможа.

Таму Зміцер Кучук заклікае ўсіх зацікаўленых жыхароў гораду накіраваць заяўкі на сайт Беларускай партыі Зялёныя. Па яго словах, прадстаўнікі партыі гатовы сустрэцца з усімі жадаючымі. А калі генплан Менску будзе даступны да азнаямлення і абмеркавання, тады разам дзейнічаць і змагацца за свой горад, каб ён быў экалагічным, больш прыдатным да жыцця,і прыкладам для іншых сталіц, як можна развівацца і станавіцца сучасным „зялёным” горадам, – кажа Зміцер Кучук.  

Беларускае Радыё Рацыя