Зміцер Палойка: Я не адмоўлюся ад свайго кахання!



Жыхар Баранавіч Зміцер Палойка, якому КДБ забараніла выезд з Беларусі, не мае намеру адмаўляцца ад сваёй каханай – дзяўчыны з Украіны і сумеснага жыцця з ёю на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

kah8678

Паводле Палойкі, ён ні ў чым не вінаваты:

– Я сказаў, няхай яна прыедзе сюды, і мы пажэнімся. На што мне адказалі: ”Як толькі яна прыедзе, мы яе арыштуем”. – За што? Яна ж ні ў чым не вінавата! Мне сказалі: “Гэта ты так думаеш”. Мая нявеста іх не баіцца, яна – “Настаўніца года Украіны-2013”! Ва Украіне людзі з аптымізмам глядзяць у заўтрашні дзень. Калі ідуць вырашаць нейкую праблему, яны ўпэўненыя, што вырашаць яе. У іх няма таго страху, які сядзіць у нас.

Зміцер Палойка  адбыў па рашэнні суда Баранавіцкага раёна 10-суткавы арышт за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Але  абскардзіць рашэнне суда не можа. Па законе гэта мажліва зрабіць толькі на працягу 5 дзён з моманту прыняцця рашэння суда, а прайшло цэлых 11 дзён. Сам жа старшыня суда Мікалай Кміта, які судзіў Зміцера, сышоў у адпачынак.

Беларускае Радыё Рацыя