Зміцер Шыманскі: Горад узяў на сябе шэраг абавязкаў па святкаванні



Вулічны фестываль са святочным мітынгам і канцэртам, майстар-класамі і выставай-продажам. Так у цэнтры Берасця адзначаць стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Улады не толькі далі дазвол на мерапрыемства, але таксама не забаранілі выкарыстоўваць сімволіку, звязаную з гісторыяй свята, а гэта, між іншым, бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама горад узяў на сябе шэраг абавязкаў.

Пра гэта ў нашым эфіры распавёў адзін з заяўнікаў фестывалю, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

– Гэтым разам улады акрамя таго, што ўзялі на сябе ўсе абавязкі, звязаныя з аховай правапарадку, з медычнай дапамогай, з прыборкай тэрыторыі, акрамя гэтага гарадскія ўлады прадаставяць гукаўзмацняльную апаратуру, прадаставяць магчымасць выкарыстаць электрычнасць на месцы правядзення фестывалю, таксама забяспечаць наш фестываль неабходным абсталяваннем – намётамі, сталамі для фестывальных зон актыўнасці.

Святкаванне пачнецца ў Берасці 25 сакавіка а 12-й гадзіне на плошчы Свабоды. У сацыяльных сетках можна знайсці праграму мерапрыемства.

Цалкам размова:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]