Зміцер Вінчэўскі  “Пра каханне ў птушак і любоў да птушак”



Унікальная лекцыя гарадзенскага арнітолага, рэдактара сайта “Птушкі Штодня” Зміцера Вінчэўскага “Пра каханне ў птушак і любоў да птушак” адбудзецца 19 лютага ў гарадзенскай галерэі “У Майстра” .

Зміцер Вінчэўскі распавядае  пра сваю будучую сустрэчу :

– Падчас сустрэчы я раскажу пра любоў да птушак і каханне ў птушак. Гэта будуць розныя віды. Самае цікавае пра стратэгіі размнажэння. Ад чаго яны залежаць, як яны рэалізуюцца на практыцы ў розных відаў, у розных асобін у залежнасці ад узросту, ад абставін, як мы пра гэта даведаліся. І розныя цікавыя моманты. І я адкажу, канешне, на пытанні, якія будуць.

Пачатак сустрэчы 19 лютага а 18-й гадзіне. Зміцер Вінэўскі запрашае на сустрэчу гарадзенцаў любога ўзросту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]