Змяніць закон аб аліментах хочуць берасцейскія сябры «Справядлівага свету»



Змяніць закон аб аліментах хочуць прадстаўнікі берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет». Пра гэта паведаміла лідар структуры Людміла Дзенісенка. Адпаведны зварот накіраваны ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь і да прэзідэнта, — распавяла палітык:

— Цягам трох месяцаў калі чалавек не плаціць ён мае прыцягвацца, і гэтая працэдура цягнецца цягам года. А ў гэты час самотная фактычна маці выхоўвае дзіця без аліментаў. І вось якраз з сябрам нашай партыі, які трапіў у такую сітуацыю, калі ягоная ачка маючы трох дзяцей не атрымлівае ані капейкі ад былога мужа, які ўхіляецца да гэтай выплаты. І вось мы літаральна праз тыдзень будзем адпраўляць гэты подпісы, заявы ў адрас нашых улад.

— Дзяржава павінна звярнуць увагу на такую праблему і дапамагчы жанчынам, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, — дадала Людміла Дзенісенка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце