Знойдзена магіла Мікалая Цудатворцы?



Турэцкія археолагі паведамілі, што меркавана знайшлі месца пахавання Мікалая Цудатворцы. На Захадзе яго завуць Святым Мікалаем, а таксама ведаюць як Санта Клауса. Тыя ж мошчы, якія знаходзяцца ў італьянскім Бары, належаць іншаму чалавеку, кажуць турэцкія эксперты.

Паведамляецца, што непашкоджаная грабніца знайшлася ў падземных памяшканнях царквы Святога Мікалая ў раёне турэцкага Дземрэ, у паўднёва-заходняй правінцыі Анталья.

Невялікі горад Дземрэ быў пабудаваны на руінах старажытнага Лікійскага горада Міра (Міры), дзе Святы Мікалай меркавана жыў у чацвёртым стагоддзі.

Царква Святога Мікалая ў Дземрэ – яго галоўная турыстычная славутасць і папулярнае месца паломніцтва хрысціян. Археалагічныя работы ідуць там ужо 20 гадоў.

„Храм у сутарэннях царквы дайшоў да нашых дзён у добрым стане, – распавёў турэцкай газеце” Хюрыет „Джэмыл Карабайрам, загадчык геадэзіяй і помнікамі ў Антальі. – Думаем, што шкоды яму не нанесена. Але туды складана зайсці, бо на ўваходзе пакладзена мазаіка. Спачатку яе трэба даследаваць кавалачак за кавалачкам, і толькі потым аглядаць пахаванне”.

Пры даследаванні грабніцы навукоўцы выкарыстоўваюць кампутарную тамаграфію і геа-радар. Работы набліжаюцца да завяршэння.

Джэмыл Карабайрам таксама паведаміў, спаслаўшыся на экспертаў, што пры вывучэнні старадаўніх папер знайшліся сведчанні таго, што мошчы ў Бары належалі іншаму святару.

Мікалай з Патару (Святы Мікалай) быў біскупам у Міры. Пасля яго смерці ў 343 годзе на месцы яго магілы пабудавалі базіліку, а ў пачатку дзявятага стагоддзя – царкву.

Мікалай Цудатворца шануецца хрысціянамі за сваю пакору і шчодрасць, асабліва да дзяцей.

bbc.com