Знойдзены мужчына, якога шукалі тры месяцы
У лесе ў Ельскім раёне 11 кастрычніка знойдзены жывым мужчына, які знік без вестак амаль тры месяцы таму. 60-гадовы Сцяпан Хамутоўскі пайшоў з дома 20 ліпеня, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне было невядомае. Па факце знікнення чалавека была ўзбуджаная крымінальная справа.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, мужчына пражываў у сваёй кватэры ў Ельску. 8 жніўня аб яго невядомым знікненні ў міліцыю заявіла сястра. Яна паведаміла, што брат і раней сыходзіў з дома на два-тры тыдні, але заўсёды вяртаўся. Аднак пасля 20 ліпеня ён так і не з’явіўся.
Мужчыну знайшлі валанцёры гомельскага пошукава-выратавальнага атрада „Сімуран”.
