Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі



„Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з нашымі вернікамі глыбока заклапочаныя тым, што працяглы палітычны канфлікт паміж Расеяй і Украінай перайшоў у фазу вайны. У выніку гінуць людзі, разбураюцца гарады, населеныя пункты і інфраструктура, сотні тысяч бежанцаў вымушаны шукаць прытулку на чужыне. Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння.

Заклікаем вернікаў і ўсіх людзей добрай волі: да посту і салідарнай малітвы ў касцёлах нашай краіны ў інтэнцыі міру ва Украіне”, – зазначаецца ў звароце.