Звольнены галоўны ўрач сталічнай дзіцячай бальніцы Максім Ачарэтны



Звольнены галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Менска Максім Ачарэтны. Пра гэта TUT.BY стала вядома з вартых даверу крыніц.

Сам Максім Дзмітрыевіч TUT.BY гэтую інфармацыю пацвердзіў, аднак абмяркоўваць падрабязнасці пакуль адмовіўся, паабяцаўшы распавесці ўсё пазней.

Максім Ачарэтны — вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Менавіта доктар Ачарэтны ў першую хвалю кавіду запусціў флешмоб: „Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома”, размясціўшы сваё фота ў медыцынскім халаце з гэтым подпісам у сябе на старонцы ў Facebook. Яго падтрымалі іншыя лекары.

У знак салідарнасці разам з Максімам Ачарэтнім сваю пасаду ў 3-й дзіцячай бальніцы пакінуў траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін, піша @belhalat_by. Доктар прыйшоў на працу ў 3-ю дзіцячую бальніцу пасля палітычнага звальнення з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

25 сакавіка ён быў затрыманы ў Менску і чатыры гадзіны правёў у аддзяленне міліцыі. У яго арыштавалі машыну — „за сімволіку і ўдзел у несанкцыянаваным шэсці”.

novychas.by

Фота citydog.by