Звольнілі дырэктара музея, які ўзняў нацыянальны сцяг
Са сваёй пасады звольнены дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Нясвіж” Сяргей Клімаў.
„У Міністэрстве культуры папрасілі напісаць заяву па ўласным жаданні, але я адмовіўся. Таму знайшлі артыкул у Працоўным кодэксе”, — распавёў ён у каментары TUT.by.
Клімава звольнілі паводле артыкула 259 Працоўнага кодэкса. Раней па гэтым жа самым артыкуле звальнялі дырэктара Купалаўскага тэатра Паўла Латушку.
Клімаў кажа, што яму ўжо тэлефанавалі з аддзела кадраў Мінкультуры і прасілі забраць працоўную кніжку. Дарэчы, ён кіраваў музеем 10 гадоў. Сёлета ў жніўні, пасля выбараў, над Нясвіжскім палацам быў узняты нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Фота: tut.by
