Звыш 700 кг канопляў знішчылі ў Мазырскім раёне



У Мазырскім раёне знішчылі 720 кг дзікарослых канапель, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Патрульныя сумесна з калегамі з наркакантролю АУС Мазырскага райвыканкама 31 ліпеня каля вёскі Дразды выявілі ўчастак у 0,45 га з дзікарослымі каноплямі. Асаблівасці ландшафту не дазволілі выкарыстоўваць для знішчэння нарказмяшчальнай расліны тэхніку. Яго ліквідавалі ўручную, а затым спалілі.

На дадзены момант гэта самы вялікі выяўлены ўчастак канопляў ў раёне, удакладніў афіцыйны прадстаўнік.

Усяго ж з пачатку правядзення адмысловай праграмы „Мак” на тэрыторыі Мазырскага раёна зафіксавалі 47 фактаў незаконных пасеваў маку і канапель. Агульная вага знішчанага перавысіў 1,2 т.

zviazda.by