Звыш двух тысяч кінутых аўтамабіляў выявілі ў Менску



Больш за дзве тысячы аўтамабіляў, якія не эксплуатуюцца, выявілі ў Менску ў 2018 годзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела землеўпарадкавання і капітальнага рамонту дваровых тэрыторый ГА „Менская гарадская жыллёвая гаспадарка” Галіна Гілевіч.

Амаль адну тысячу машын ўласнікі прывялі ў парадак, некаторыя адпраўленыя на ўтылізацыю. Спецыялісты працягваюць афармленне неабходных дакументаў для эвакуацыі кінутых машын. На кантролі знаходзяцца больш за адну тысячу адзінак аўтахламу, вядзецца пошук гаспадароў аўто.

Згодна з заканадаўствам, усе ўладальнікі кінутых аўтамабіляў атрымліваюць паведамленне аб неабходнасці на працягу 30 дзён перамясціць транспартны сродак на ахоўную стаянку, прывесці ў належны стан альбо утылізаваць. Калі ўласнік не аб’явіўся, службы ЖКГ маюць права ў прымусовым парадку перавезці аўтахлам на ахоўную стаянку, дзе кінуты аўтамабіль можа знаходзіцца да трох месяцаў. Затым ён прызнаецца безгаспадарным і знішчаецца. Уладальніку ТС прыйдзецца аплаціць выдаткі па яго эвакуацыі і захоўванню.

avto.ej.by