“Зялёны форт ІV”: Каб наваколле стала больш чыстым



Ля чацвёртага фарта ў Берасці сабраліся маладыя сем’і з дзяцьмі. Там на імправізаванай пляцоўцы экалагічныя актывісты ладзяць мерапрыемства “Зялёны форт ІV” з майстар-класамі, спектаклем, музыкай і прапагандай экалагічнага ладу жыцця.

Падрабязней кажа валанцёр аб’яднання “Час зямлі” Сяргей Юркоўскі, які раздае на імпрэзе буклеты:

– Мы ў адукацыйным плане працуем – раздаём буклеты. Што датычыць нашых мерапрыемстваў, то мы іх ладзім, каб зрабіць супольна нашае навакольнае асяроддзе больш чыстым. Расказваем пра нашыя будучыя стратэгіі і пра тое, што ўжо зроблена. Усё бесплатна. У рамках кампаніі ўдзельнікі могуць атрымаць кубак. Таксама ёсць нашыя фірменныя налепкі.

Мерапрыемства санкцыянавана ўладамі і праводзіцца высілкамі аб’яднання “Час зямлі” і кампаніі “Гарадскі ляснічы”. Імпрэза і майстар-класы будуць праходзіць да дзевятай гадзіны вечара.

“Таму запрашаем усіх хто яшчэ не прыйшоў, але хацеў бы прыняць удзел”, – зазначыў Сяргей Юркоўскі.

Цалкам матэрыял у гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота аўтара