“Зялёныя” плануюць правесці „Чарнобыльскі шлях”



Традыцыйны Чарнобыльскі шлях 26 красавіка плануе правесці ў Менску Беларуская партыя “Зялёныя”.

Па словах яе старшыні Змітра Кучука, у Менгарвыканкам ужо пададзена адпаведная заяўка.

 Беларуская партыя “Зялёныя” падала заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця. Месцам збору мы абазначылі “Востраў слёз”. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што асноўным лозунгам правядзення гэтай акцыі будзе “Не вайне!”, салідарнасць з украінскім народам. І вось гэта месца, дзе ёсць памятны знак маці, якія адправілі сваіх сыноў на вайну, у прыватнасці ў Афганістан і іншыя кропкі, з’яўляецца такім сімвалам у горадзе Менску.

Мы мяркуем, што пад патрабаваннем „Не вайне!” можа падпісацца кожны нармальны грамадзянін Беларусі. Таму разлічваем, што ўлады Менску дазволяць правесці традыцыйны „Чарнобыльскі шлях”, – спадзяецца Зміцер Кучук.

Беларускае Радыё Рацыя