Зямлю чакае двухдзённая магнітная бура



Два дні на гэтым тыдні – 13 і 14 кастрычніка – на Зямлі будуць бушаваць магнітныя буры.

Прычынай бур будзе так званы сонечны вецер, які дасягне нашай планеты ў бліжэйшыя дні. Паводле дадзеных метэаролагаў, 13-14 кастрычніка магчымы збоі ў працы сродкаў сувязі, а таксама розных электронных прылад. Ёсць вялікая небяспека тэхнагенных аварый і катастроф.

Як паказваюць медыкі, у перыяд магнітных бур асабліва ўважліва трэба ставіцца да свайго здароўя метэаадчувальным людзям і тым, у каго ёсць хранічныя захворванні.

belta.by