Зянону Пазьняку – 73 гады



Сёння спаўняецца 73 гады вядомаму беларускаму палітыку Зянону Пазьняку. Унук беларускага дзеяча Янкі Пазьняка — Зянон Станіслававіч нарадзіўся ў вёсцы Суботнікі Івейскага раёна. Быў адным з заснавальнікаў “Мартыралогу Беларусі”, Беларускага Народнага Фронту. Зараз з’яўляецца старшынёй Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ. З пэўных прычын Зянон Пазьняк зараз не можа наведаць сваёй роднай вёскі, але ў Суботніках дагэтуль памятаюць вядомага земляка.

Сярод такіх – сусед палітыка Фелікс Балдаўскі:

— Зянон Станіслававіч прыязджаў. Часам прасіў падвезці яго ў Ліду, аднойчы ў Менск яго вазіў і ён запрасіў мяне у свой кабінет у Акадэміі Навук. Мы там пасядзелі, ён усё расказаў, паказаў. Ён жа кандыдат гістарычных навук.

 

Пасля Чарнобыльскага шляху 1996 года Зянон Пазьняк быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Жыве з сям’ёй ў Варшаве.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя