Па ўсёй Беларусі масава эвакуіравалі ВНУ і школы (абноўлена)
Паводле Zerkalo.io, людзей эвакуіравалі з наступных ВНУ: БДУ, БДАТУ, БДЭУ, БДМУ, БДПУ, БГАС, БГАА, МДЛУ, Акадэмія кіравання, БрДТУ (Берасце), ГГАУ (Гародня), ВДАВМ (Віцебск), ВДУ (Віцебск), ПДУ (Полацк).
Таксама эвакуіраваны: ліцэй БДУ, юрыдычны каледж БДУ, гімназіі № 11, 16, 29, 38 і 42, школы №186, 196 і 197.
Установы: Falcon Club Arena, гатэль Marriott, Дом прэсы, Дом футбола, завод «Інтэграл», аддзел прымусовага выканання (Крычаў).
* * *
З-за паведамленняў аб мініраванні эвакуявалі людзей з БДМУ, розных корпусаў БДУ, ліцэя БДУ і БДЭУ.
На месцы працуюць праваахоўнікі, прадпрымаюцца неабходныя меры бяспекі. «Сёння ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі навучальных устаноў і Нацбібліятэкі, якія расказалі пра паведамленні, што прыйшлі на пошту, пра закладзеныя выбуховыя прылады», – паведамляе police_minsk.
Сёння таксама паведамлялася пра падобнае «здарэнне» ў польскіх універсітэтах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rnbee.net
