З’явілася ініцыятыва дапамогі AVOCADOHELP



 

З’явілася ініцыятыва дапамогі AVOCADOHELP: людзі, якія яе стварылі, дапамогуць знайсці, дамовіцца і аплаціць паслугі адваката.

«Мы стварылі AvocadoHelp, каб палегчыць пацярпелым у выніку мірных пратэстаў у Беларусі пошук адваката і фінансавых сродкаў на аплату яго паслуг. Мы перадаем вашыя заяўкі наўпрост у адвакацкую супольнасць і шукаем людзей, гатовых адрасна дапамагчы канкрэтнаму чалавеку з аплатай паслуг адваката», – пішуць стваральнікі праекта.

AvocadoHelp таксама заявіла, што сапраўды гарантуе, што паспрабуе знайсці адваката або растлумачыць, як яны працуюць па ўсіх тыпах спраў – крымінальным, адміністрацыйным і іншым. Але ініцыятыва не гарантуе, што знойдзе аплату па крымінальных справах, так як сумы вельмі вялікія, а працэсы працяглыя.