З’явіўся новы ліст ад палітвязня Ігара Банцэра
Год таму
Ігар Банцэр трымае сухую галадоўку ўжо 15 дзён.
Новы ліст ад палітвязня Ігара Банцэра.
Гэта ліст Ігар напісаў на 184 гадзіну галадоўкі – 8-ы дзень, але выйшаў ліст з турмы толькі зараз. Ігар узгадвае пра акцыі ў абарону гарадзенскай газеты „Пагоня”, якія рабіў у 2001 і 2002 гадах.
«Змагаемся далей!», – піша ён.
Сёння, 17 сакавіка, у яго быў адвакат і кажа, што Банцэр трымаецца з апошніх сілаў, высах зусім, але трымаецца.