100 год з дня нараджэння аўтара музыкі песні „Рушнікі”



У Полацку шэрагам мерапрыемстваў адзначылі 100 год з дня нараджэння кампазітара Мікалая Пятрэнкі, аўтара музыкі славутай песні “Рушнікі”, якую выконвалі “Песняры”. Песню Мікалай Макаравіч напісаў на верш паэткі Веры Вярбы. Адмысловую выставу да юбілею падрыхтаваў і Полацкі музей беларускага кнігадрукавання.

Кажа старэйшы навуковы супрацоўнік музея Дзіяна Кашкур:

– Рушнікі мы бачым у першай вітрыне. А таксама рукапіс яго песні “Рушнікі”. Мы бачым таксама розныя рукапісы іншых яго песень, у тым ліку і першай песні “Мяцеліца”. І таксамы песні “Ой старонка мая ты лясная”, пасля якой Мікалай Пятрэнка і стаў вядомым аўтарам у Беларусі.

Мікалай Пятрэнка ў Полацку вядомы не толькі як кампазітар, але і як руплівы прыхільнік беларускай мовы. Ён быў стваральнікам і першым старшынёй полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы.

Цалкам матэрыял у гукавым файле:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя