100-годдзе “Крыніцы”



100-годдзе выхаду першага беларускага хрысціянскага перыядычнага выдання «Крыніца» адзначылі ў былым менскім кляштары Бернардынаў прэзентацыяй яе факсімільнага выдання. Гаворыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Газета “Крыніца” – гэта выданне легендарнае. Спачатку яно было каталіцкай газетай, пасля стала агульнахрысціянскай, а пасля агульнабеларускай трыбунай. 20-30-ыя гады – гэта такі ж самы кругабег «Крыніцы», як нашаніўскі кругабег у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта газета, якую рэдагавалі Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, дзед Зянона Пазьняка Ян Пазьняк. Гэта газета, у якой з’яўляліся галоўныя адозвы незалежніцкага руху. Гэта газета, якая вяла за сабой літаральна цэлыя пакаленні беларусаў у 20-30-х гадах.

Папяровыя выданні, сродкі масавай інфармацыі з назвамі “Крыніцы”, “Крыніца” з’яўляліся ў часы так званай перабудовы і ў пазнейшы час.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара