17 біяграфічных кніг ад Андрэя Мельнікава



Летась завяршылася праца над біяграфічнай кніжнай серыяй, якая называецца «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Актыўным удзельнікам праекта быў бард Андрэй Мельнікаў.

Усяго ў межах праекта было выдадзена 100 кніг, кажа Андрэй Мельнікаў:

– Гэта ініцыятыва Анатоля Тараса. Ён пад рознымі прозвішчамі выдаў 24, здаецца, кніжак, і ён рэкардсмен там. А я падключыўся на апошнім этапе, напісаў 17 кніг, другі ў гэтай серыі. Там вельмі цікавыя аўтары ёсць. З усімі былі станоўчыя адкрыцці, то бок праца над усімі кніжкамі яна ў чымсьці паляпшала, часам вельмі кардынальна, стаўленне да чалавека. З кімсьці я пачынаў працаваць, бо разумеў, што маё стаўленне да асобы такое вельмі не аб’ектыўнае.

Сярод кніг, якія напісаў Андрэй Мельнікаў, біяграфіі Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Анатоля Сыса і іншых. Публікацыя кніг серыі расцягнулася на сем гадоў, да яе былі далучаныя 30 даследчыкаў.

Цалкам размова:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя