„1000 iдэй для Берасця”



„1000 iдэй для Берасця” — такі праект завяршыўся на Берасцейшчыне.

Яго рэалізавалі прадстаўнікі Фонду развiцця Берасцейскай крэпасцi сумесна з творчымі асобамі абласнога цэнтра і ўладамі, распавяла адна з галоўных каардынатарак Аліна Дзеравянка:

– Ідэя з’явілася напярэдадні тысячагоддзя, недзе ўлетку 2018 года мы вырашылі стварыць нейкую актыўнасць, якая будзе датычыцца 1000-годдзя Берасця.  Таксама было важна ўключыць людзей мясцовых і нейкіх творчых асобаў, і мастакоў, і дызайнераў да святкавання і стварыць такі  партысепатыўны праект, дзе ўсе ідэі крэатыўныя маглі б рэалізавацца.

Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонда Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальнаму партнёрству (NFRP – MATRA). Выніковую дыскусію можна паглядзець на ютуб-канале Фонда развiцця Берасцейскай крэпасцi.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце