Фотавыстава пра Беларусь у Нью-Ёрку



3 жніўня у Грамадскай залі сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася фотавыстава, прысвечаная Беларусі. Аўтар здымкаў, Джон Кунстадар, былы супрацоўнік беларускай амбасады, які цудоўна валодае беларускай мовай, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы прысвяціў сябе фатаграфіі. Героі ягоных твораў – беларускія сяляне падчас іх паўсядзённай працы, вернікі – ў час храмавых і каляндарных святаў, людзі сталага веку і дзеці, а таксама прырода Беларусі, яе архітэктура.

Джон Кунстадар выступіў перад наведвальнікамі выставы па-ангельску і па-беларуску, распавёў, чым прыцягвае яго Беларусь і яе людзі, па-беларуску адказваў на шматлікія пытаньні гасцей, якія цікавіліся, як ён шукае вобразы для сваіх прац, як ён вывучаў беларускую мову, распытвалі пра планы на будучыню.

 

Беларускае Радыё Рацыя