17 верасня завершыць сваю працу тэатральны фестываль „Белая вежа”



„Івона. Прынцэса Бургундская”, „Туй”, „Анёлы Дастаеўскага”, „Вясна прысвечана Лі”, „Дзяўчына без пасагу”. Такія спектаклі можна пабачыць у Берасці на міжнародным фестывалі „Белая вежа” цягам 15, 16 і 17 верасня. На выходных ужо будуць падведзеныя вынікі тэатральнага спаборніцтва і вызначацца пераможцы.

Кіраўнік беларускага пластычнага тэатру „Інжэст” Вячыслаў Іназемцаў падкрэсліў, што ўдзел у „Белай вежы” – гэта справа прэстыжу:

– „Белая вежа” – адзін з самых вядомых и прадстаўнічых фестываляў у Беларусі. Наогул іх не так шмат, не столькі, колькі хацелася б. “Белая вежа” даўно існуе, і мы добра ведаем арганізатараў фестывалю. Мы прыязджалі ў 2006 годзе сюды, маем старыя сувязі. Даўно хацелі прыехаць сюды.

Традыцыйна штогод на фестываль „Белая вежа” прыязджаюць дзясяткі тэатральных калектываў з розных куткоў свету. Сёлета тэатральнае спаборніцтва ладзіцца дваццаць другі раз.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце