“19 лет” Сяргея Грахоўскага прэзентавалі ў Менску



Кнігу мемуараў пісьменніка Сяргея Грахоўскага “19 лет”, які адбыў у сталінскіх канцлагерах 19 гадоў, прэзентавалі ў менскім Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пра свае сустрэчы з аўтарам распавядае кінарэжысёр Уладзімір Арлоў.

– Сустрэўся з Сяргеем Іванавічам, і ён мне пачаў расказваць пра ўсё: як жылі, пра падлік у Барыса Сачанкі 123 чалавекі – рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў. А Сяргей Іванавіч сказаў, што іх было больш за 300. Сказаў, што калі іх усіх хапун узяў, то адзін з братоў Шашалевічаў агледзеў і сказаў: “Дык колькі нас тут?”.

Кніжку Сяргея Грахоўскага прадстаўляла на вечарыне яго дачка Таццяна Сяргееўна.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара